Размер:
A A A
Цвет: C C C
Изображения Вкл. Выкл.
Обычная версия сайта

Новости факультета повышения квалификации и переподготовки

04.10.2023

«І ў бездані знічкі лічу…»

Такая маленькая культурная акцыя была зладжана да 110-годдзя Сяргея Грахоўскага. Верш «Ветразь», які быў надрукаваны на кожным карабліку, напісаны паэтам у заклад – каб даказаць, што беларуская мова не з’яўляецца дыялектам рускай, як даводзілі некаторыя, а з’яўляецца сапраўднай паўнавартаснай мовай. Дзеля гэтага доказу верш быў складзены толькі з тых слоў, якія ў рускай мове не маюць такога ж гучання, як у беларускай.


Чытанне верша ўголас суправаджалася кароткімі згадкамі пра Сяргея Грахоўскага – не толькі паэта, але і празаіка, публіцыста, грамадскага дзеяча і перакладчыка. Прынамсі, трэба ведаць, што знакаміты жульвернаўскі твор «Vingt mille lieues sous les mers», даслоўна  «Дваццаць тысяч лье пад морамі», на беларускую мову перакладаў менавіта Сяргей Грахоўскі. Наша версія мае назву «Восемдзесят тысяч кіламетраў пад вадой».

Сяргей Іванавіч Грахоўскі нарадзіўся 25 верасня 1913 года ў сялянскай сям’і. Працоўны шлях пачынаў рабочым на Глускім дрэваапрацоўчым камбінаце, але неўзабаве перайшоў у Дзяржвыдавецтва БССР на пасаду карэктара. У мінулым стагоддзі, у часе, які называюць станаўленнем савецкай дзяржавы, калі кадраў магло не хапаць, такое нярэдка здаралася з добра адукаванымі і літаратурна адоранымі юнакамі. У 1935 годзе Сяргей Грахоўскі скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута і пачаў працаваць рэдактарам на Беларускім радыё, а таксама выкладаць літаратуру на рабфаку пры БДУ.


Творчасць яго ў выданнях розных гадоў можна знайсці пад рознымі псеўданімамі, як гэта было традыцыйна і модна ў тыя гады: М. Асіповіч, Сяргей Івановіч, С. Каршун, Парамон Паромскі. Яго ўклад у літаратуру як паэта, празаіка, публіцыста і перакладчыка адзначаны многімі ўзнагародамі, сярод якіх званне Заслужанага работніка культуры БССР, літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў БССР імя Аркадзя Куляшова, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа, медаль Францыска Скарыны.


Возврат к списку

Контакты Вакансии